Видео реклама

 

Мужской взгляд

Владимир Суббот

Владимир Суббот

ВЕРУ — НЕ ВЕРУ

Я пражыу, пэўна, нямала: хутка на пенсію. Чым больш жывеш, тым больш асэнсоўваеш сябе, свае прадвызначэнне на зямлі. У маладыя гады ўсё так бесшабашна, усё ляціць, ты гоніш, у цябе такая будучыня наперадзе, столькі планаў i мар, i ты ніякіх канонаў не прытрымліваешся... А потым пачынаеш ужо задумвацца над сэнсам жыцця, над тым, для чаго яно табе дадзена, чаму ты з'явіўся на свет, адкуль ты прыйшоў, чаму у цябе такое імя...
Я аднойчы зайшоў у Kieвe у храм святога Уладзіміра. Стаяў i, ведаеце, у мяне цяклі слёзы. Слёзы ачышчэння, радасц|, замілавання — ад таго, што я стаю там, дзе хрысцтілі Русь. I ў той момант я адчуў, што, напэўна, не так усё проста ў свеце. Гэты прамежак, які знаходзіцца паміж мінулым i будучыняй i завецца жыццём, дадзены нам для таго, каб мы паказалі, на што здатныя, i заслужылі б тое вечнае не толькі для сябе, але i для свaix нашчадкаў.
У маладыя гады я таксама задаваў пытанне: «Вы верыце у Бога ці не верыце?». «Верыце — не верыце?» — як быццам «Ты сёння на вуліцу пойдзеш ці не пойдзеш?». А гэта ж не проста так, гэта глыбіня, гэта акіян, які мы да канца не ведаем. Мне даводзіцца рыхтаваць Інтэрв'ю з вучонымі, з вельмі паважанымі у свеце людзьмі, якія шмат зрабілі для навукі. І вось адзін з ix мне аднойчы сказаў так: «Там, дзе заканчваецца навука, пачынаецца Бог». I гэта сказаў вучоны! Чым больш чалавек адукаваны, тым больш ён адчувае тэта. Толькі нігілісты, людзі, якія ва універсітэт пахадзілі, але вельмі мала ведаюць, могуць галаслоўна гаварыць: ці так, ці не так. Пэўна, не кожнаму дадзена адчуць гэтую глыбіню, быць з верай у сэрцы.
Вось у мяне дачка выходзіла замуж. Я падштурхоўваў яе, каб яна абвянчалася, але яна сказала: «Я яшчэ да гэтага не даспела. Я павінна прыйсці да гэтага сама». I я зразумеу, што не маю права ей дыктаваць. Дарэчы, пакуль яна гэтага не зрабіла. Між іншым, я i сам яшчэ не абвенчаны. А мне б вельмі гэтага хацелася. Як гаворыць мая малодшая дачка: «Гэта мама не хоча вянчацца, таму што спадзяецца, што на нябёсах у яе можа быць іншая партыя». А калі абвянчаешся — усё: гэта ужо навекі.

АПОШНІ ТРАМВАЙ

Я нават i не думаў, што ажанюся з маёй жонкай. Яшчэ за два месяцы да вяселля у мяне былі зусім іншыя планы. Я быў самадастатковым халасцяком: праца была, грошы былі, усё у жыцці нармальна, i тут раптам... Сустрэў i адчуў, што гэта мой апошні трамвай... Мы ужо 30 гадоў разам, дзвюх дачок выхавалі. Адна працуе са мной на тэлебачанні, а другая вуха-горла-нос лечыць.
Каханне — гэта калі ты трымціш. Калі едзеш у тралейбусе, i твае вочы з нечымі вачыма сустрэліся i icкapкa праляцела — каханне! Яно можа i не быць дужа пылкім, але гэта таксама пачуцце.
Людзі ўсе жыццё шукаюць нешта, каб запаліць сваю душу. Сям'я i жонка — гэта цудоўна, але ж чалавек сатканы з нерваў, пачуццяў, i гэтыя пачуцці не ўтрымаеш. Яны ўрываюцца у жыццё міжволі і мне здаецца, тое класічнае каханне з раманаў Тургенева ці Льва Талстога, напэўна, прыдуманае. А сапраўднае — гэта калі яно ўрываецца, як скразняк у хату, усе там перамяшае i знікне. Гэта нешта вельмі інтымнае, пра яго нічога не скажаш, толькі адчуеш. А калі чалавек публічна кажа: «О, я люблю», то гэта ўжо дэмагогія, а не любоў.

МУЖЧЫНСКАЕ ШЧАСЦЕ

Мужчынскае шчасце больш рэальнае. Жаночае складзена з мрояў, з пунсовых ветразяў. Жанчыны больш рамантычныя, мужчыны, напэўна, — больш асэнсаваныя. Але, праўда, ёсць i такія, пра якіх кажуць: ляціць, як звар'яцелы бык.
Увогуле шчасце на адных вагах не ўзважыш. У аднаго — яно вялікае, у другога — маленькае. Вось нясе жанчына нейкую гародніну з рынка, якую купіла намнога тайней, — i яна шчаслівая, а другая свет пакарыла — i яна шчаслівая. У кожнай свае. А мужчына каб быў шчасчлівы... Вось я, памятаю, aпicaў свае шчасце у школьным сачыненні: хачу, каб у 30 гадоў я быу журналістам, меў машыну «Волгу» i быў жанаты. Гэта была мая мара, мае рамантычнае шчасце. I калі мне стукнула 30 гадоў, у мяне была сям'я i я працавау на Беларускім радыё, а пасведчанне вадзіцеля, дарэчы, атрымаў толькі ў 56 гадоў. Вось як доўга я iшоў да свайго шчасця. А калі сур'ёзна, то мае шчасце — гэта калі няма няшчасця. Бо жыццё лупцуе з аднаго боку, з другога — не паспяваеш падстаўляць шчокі.
Адна вядомая у Беларусі журналістка, якая шмат перажыла, аднойчы сказала мне: «Той, хто з сваімі дзецьмі не развггваўся назаусёды, той не ведае, што такое гора». Значыць, тое, што гэта мінула мяне, што Бог мілаваў, — ужо вялікае шчасце.
Шчасце — калі прыходзіш дахаты увечары, i усе дома, Hiкoгa не трэба чакаць. Чуеш, што нехта яшчэ глядзіць тэлевізар, а хтосьці ўжо спіць, — i гэта ужо ёсць маленькае сямейнае шчасце.
Шчасце, напэўна, было, калі я прыязджаў да маці. Яна пражыла 92 гады, i я быў вельмі шчаслівы, што мне было да каго ехаць, да каго схіліць галаву i сказаць тое, што нават жонцы не скажаш.
Шчасце было, калі я мог патэлефанаваць сястры i пагаварыць з ей, падзяліцца сваей радасцю. Яе няма ужо тры гады.
Вось гэта усе было шчасце. А зараз, калі гэтага няма, я не магу сказаць пра сябе, што я цалкам шчаслівы чалавек.

ЖАНЧЫНЫ

Я столькі ў свеце убачыў, што, напэўна, хапіла б на вялікі атрад людзей. Мне вельмі пашчасціла быць з Людмілай Гурчанкай у Амерыцы. 3 экрана яе ведалі як Людмілу, а там яна для мяне была Люсяй. Я бачыў, як яе сустракалі савецкія эмігранты, якое цяпло ей дарылі.
Мне выпала шчасце апынуцца у вельмі цікавай вандроўцы з Валянцінай Церашковай. I калі аднойчы яна прыехала у Мінск, я браў у яе інтэрв'ю i запытаўся: «Як вы ставіцеся да мовы беларускай?». I яна адказала, што вельмі любіць сваю мову. Яна ж беларуска, з вёскі Цярэшкі на Магілёўшчыне. Мне гэта было вельмі прыемна.
Я успамінаю аустралійку Жанет, у сям'і якой жыў колькі дзён. Я адчуваў, якая вялікая розніца паміж менталітэтам гэтай аўстралійкі i нашых жанчын. У ix зусім розныя погляды на жыццё, можна сказаць, яны жывуць на розных планетах.
Быў я аднойчы на самым поудні Афрыкі, бачыў, як жывуць афрыканскія жанчыны. Бачыў, чаго ім не стае: таго ж, чаго i нашым жанчынам, — увагі мужчын, цяпла мужчынскіх сэрцаў.
Часам у транспарце я бачу, што нашыя жанчыны нейкія здратаваныя. Тая жанчына, якая мае цяпло ад мужчыны, будзе заўсёды лагодная. Мне у Бараўлянах адна вельмі адукаваная ўрач расказала, што да ix у асноўным трапляюць тыя, хто не мае мужчынскага шчасця. Тамму трэба ствараць гэтае шчасце. Бо не толькі ад нас, мужыкоў, яно залежыць, але i ад жанчын — у першую чаргу. Ад ix мудрасці. Не атрымліваецца — стань на калені у царкве, памаліся час, два, тры, i прыйдзе да цябе гэтае шчасце. Думаю, кожная жанчына мае шанс быць каханай. Мы, мужыкі, — пленнікі жанчын: як да нас гэтае люстэрка павернецца, так мы сябе там i убачым. Часам мы бачым у ім толькі чорны бок, а не сябе сапраўднага. I тады нам нецікава. Мы шукаем такое люстэрка, якое б нам адказвала.
Шчасце ў любой хаце пачынаецца з жанчыны. Бывае, тэлебачанне вымывае з мяне усе. Прыйдзеш дахаты, а там чакаюць.

СЯМЕЙНЫ ІНСТЫТУТ — ГЭТА ІНСТЫТУТ ДВАІХ

Сям'я — гэта падарунак. Гэта такая тонкая ваза, якую Гасподзь дае ў твае рукі. I трэба яе неяк так несці.. Кожны нясе па-свойму.
Я шмат гадоў вазіу падарункі маці ад жонкі, а жонцы — ад маці. Мог маці расказаць, прыдумаць, напрыклад, як мая жонка да яе добра адносіцца, каб маці была задаволена. А жонцы прыдумаць, як маці яе паважае. Таму што мне хацелася, каб i маці, i жонка былі ў згодзе. Можа, яны ўсе i разумелі, яны ж разумныя жанчыны, але я ўсе роўна ствараў такую рамантыку. Між іншым, гэта давала добрую карысць. Лепш такое прыдумваць, чым ствараць канфлікты. I той недалёкі, хто аб сваей сям'і некаму расказвае. Ну паслухае ён, а ўсё роўна ж табе вырашаць, як быць. Сямейны  інстытут — гэта інстытут дваіх.
Вось у мяне дачка вышла замуж. I я разумею, што яна ўжо не мая, i я не павінен лезці ў ix манастыр. Яны жывуць недалёка ад нас, але я не заходжу да ix без папярэджання. Таму што у ix ужо свой храм. Хай яны яго caмi будуюць. А я павінен дабудоўваць свой.

 
Елена Беркутова

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.