Видео реклама

 

Рубрика Архив

Часопісы, ды яшчэ мастацкія, не часта трапляюць у вясковыя хаты. Але Надзі, якую суседзі заўжды лічылі дзівачкай, бо тая малявала ў любую вольную хвіліну ўсё, што пабачыць, пашчасціла. Часопіс, які патрапіў ёй ў рукі, быў яркім і цікавым. І пісалася ў ім пра такіх жа дзівакоў, як яна сама, але дзівакоў прызнаных. Пра вядомых французскіх мастакоў. І ўяўлялася вясковай дзяўчынцы, што часопіс гэты – сапраўднае запрашэнне ў Францыю, у Парыж, на Манмартр.
Пакахаў гусь хатні дзікую качку. Пасватаўся хлопец багаты да беднай сіраты. Заплакала-заенчыла свякроўка, як ступіла на ганак яе хаты нявестка-беспасажніца. І не стала жыцця харошанькай Анеі побач з мужавай маці.
Большасць мастацкіх каштоўнасцяў, наяўнасцю якіх у мінулым так славілася Беларусь, страчана назаўжды. Што загінула пад час шматлікіх войнаў, паўстанняў, рэвалюцый, што знішчана пры «барацьбе з рэлігіяй як опіўмам для народу», а што і трапіла ў рукі шматлікіх захопнікаў ды «вызваліцеляў» з усходу ды захаду.
У 1641 годзе, 370 гадоў таму, памерла княгіня Раіна Агінская, у дзявоцтве Валовіч, фундатарка, падзвіжніца праваслаўя, жанчына добрая і літасцівая. Яна нарадзілася ў цяжкі, неталерантны час, калі многія дзеля ўласных выгод і спакою здраджвалі веры бацькоў, іх мове і традыцыям. Аднак знайшла ў сабе моцы не патрапіць у шэрагі такіх людзей, i засталася ў гісторыі дзякуючы сваёй непахіснасці.
Сімвалам беларускага Палесся са старажытных часоў лічыцца вуж з залатой каронай на галаве. Шэраг народных паданняў звязвае з’яўленне гэтага сімвала з імем прыўкраснай жанчыны, што жыла ў ХVІ стагоддзі, той, што калісці валодала гэтымі землямі. Палесскі вуж – гэта злёгку змененая выява яе родавага гербу – гербу сямейства уладароў Мілана герцагаў Сфорца. А жанчыну звалі Бона.
Ёсць у Карэліцкім раёне, паміж вёскамі Турэц і Пузяневічы, дзіўны ўзгорак. Калі прыкласці да яго вуха, дык можна пачуць аднекуль з самога цэнтра зямлі далёкі звон. Шмат чаго расказваюць людзі пра гэтае месца. Але самы дзіўны аповед – пра падземную царкву.
Без сумнення, ва ўсім свеце вядомы помнік савецкаму салдату-вызваліцелю, які размешчаны ў берлінскім Трэптаў-парку. Ён лічыцца адначасова і сімвалам перамогі Савецкай арміі над фашызмам, і сімвалам высакароднасці. Чалавечнасці вызваліцеляў. Так, гэта сімвал. Аднак гэта і помнік канкрэтнаму чалавеку. Таму самаму, які аддаў сваё жыццё, ратуючы нямецкую дзяўчынку на вуліцы Энгельштрассэ.
У 1021 годзе, 990 гадоў таму, полацкі князь Брачыслаў здзейсніў пераможны паход на Ноўгарад, вотчыну вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага. Вынікам стала сутыкненне князёў на рацэ Судамір і наступнае замірэнне іх, падзел старажытнарускіх земляў і падпісанне дамовы аб узаемадапамозе.
ХVІІ стагоддзе… Яно, магчыма, было самым суровым і бязлітасным для Беларусі. Сто гадоў бясконцых войн: са шведамі, з туркамі, з маскавітамі. Смуты, казачыя бунты, салдацкія канфедэрацыі, шляхетныя рокашы, «дамовыя» войны магнатаў… Людзі звыкліся без жаху глядзець смерці ў твар. Мужчыны гадамі елі і спалі, не здымаючы даспехаў і не развітваючыся са зброяй. Было шмат жорсткасцяў. Але людзі ўсё роўна заставаліся людзьмі. І расцвітала паміж сражэннямі і кароткімі перамір’ямі каханне. І калі воін вяртаўся з вайны жывым, ніхто не сумняваўся, што ўратавала яго Яна, тая, якая кахала, чакала і верыла.
Даўно тое было. Жыў у прывольных паўднёвых стэпах ля самага сіняга мора качавы народ скіфаў. Шмат сярод іх смелых і адважных правадыроў. Але найслаўнейшым быў Багумір. Вадзіў ён род свой па стэпах, нажываючы багацці і мінаючы сустрэч з ліхімі суседзямі, роўна трыццаць гадоў. Давяраліся слову і ўчынку яго скіфы. Але аднойчы здарылася нешта дзіўнае.
У колішняй сталіцы Вялікага княства Літоўскага, жамойцкага і рускага, а ў наш час стольным горадзе Літвы Вільнюсе захавалася мноства гісторыка-культурных помнікаў. Адным з найбольш вядомых з’яўляецца Вострая брама – адзіная ацалелая з тых пяці варот, якія былі пабудаваны ў 1503–1522 гадах. Менавіта тут знаходзіцца капліца з цудатворным абразам Маці Божай Астрабрамскай. Гэты абраз лічыцца агульнашануемым для хрысціян каталіцкай і праваслаўнай канфесій. І зачастую Вострую браму вернікі называюць проста Святымі варотамі.
8 студзеня 1891 года, 120 гадоў назад, у Мінску ў сям’і танцоўшчыка і прыватнага антрэпрэнёра Томаша Ніжынскага нарадзілася трэцяе дзіця, дачка Браніслава, тая, якой суджана было ўвайсці ў гісторыю як выдатная балерына і сусветна вядомы балетмайстар.
Праслаўлены суайчыннік, палкаводзец, генерал, ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой Польшчы, Беларусі i Злучаных Штатаў Амерыкі, Андрэй Тадэвуш Касцюшка сыходзіў з жыцця халастым і бяздзетным. Хаця лёс падараваў яму сапраўднае каханне. І ён заўжды марыў пра сямейнае шчасце. Два сумных слова «не суджана» напоўнілі сумам не толькі яго жыццё, але і жыццё прыгожай, пяшчотнай і самаадданай Людвікі Сасноўскай, якая адказала яму ўзаемнасцю.
Была Еўдакія жонкай салдата – не вярнуўся салдат з вайны. Адплакала, адгаласіла, пасівела, пазбавілася сваёй красы-прыгажосці Еўдакія. Але жыццё працягваецца. І жыла яна, як трава лугавая, не ведаючы навошта.
Чатыры жаночыя постаці ў царградскіх убраннях… Чатыры прыўкрасныя кіеўскія князёўны… Чатыры ўнучкі Рагнеды, дочкі Яраслава Мудрага… Фрэска гэтая, нягледзячы на гады, выпрабаванні, войны, збераглася на сцяне найвялікшага храма Старажытнай Русі – Кіеўскай Сафіі, каб спыняць наш погляд, выклікаць замілаванне і сведчыць. Перш за ўсё пра тое, што славутыя прыгажуні ХІ стагоддзя сапраўды былі прыгожымі, што з-за іх сапраўды можна было губляць розум, кідаць да іх ног усё, што маеш, і здабываць дзеля іх царствы.
У 1280 годзе, 730 гадоў назад, брат вялікага палкаводца Даўмонта і вялікага князя літоўскага Тройдзеня, князь Аляксандр-Гольша, на паўночным захадзе Беларусі заклаў мястэчка, якому даў імя Гальшаны. З тых часоў, паводле падання, і мясцовая рэчка носіць назву Гальшанка. Але наўрад ці назва Гальшаны хоць неяк адбівалася б у сэрцах суайчыннікаў, каб не Гальшанскі замак. Некалі самы прыгожы на Беларусі. Сёння ператвораны ў руіны. Той самы славуты замак, які так любоўна апеў у сваім рамане вялікі рамантык беларускай прозы Уладзімір Караткевіч.
На першы погляд гэты партрэт не ўяўляе нічога асаблівага. Паясная выява маладога карнэта Аляксандрава. Хай сабе і ўзнагароджанага Георгіеўскім крыжам. Ці ж мала выяў прадстаўнікоў войск Расійскай імперыі захоўваюцца ў шматлікіх музеях і прыватных зборах? Між тым асоба, знешнасць якой захаваў для нас невядомы мастак, унікальная. Бо гэты карнэт – жанчына. Тая самая славутая Надзея Дурава, якая стала правобразам галоўнай гераіні вядомага савецкага кінафільма «Гусарская баллада» – Шурачкі Азаравай.
Пра тое пляткарыў ужо ўвесь Слуцк. Князь Юрый надта часта стаў наведваць дом яўрэя Шмуля. Пагаворвалі, князь Слуцкі хоча, каб Шмуль па старажытных яўрэйскіх світках пралічыў шлях зоркі, пад якой выпала нарадзіцца Юрыю, і прадказаў яго лёс. Іншыя лічылі, што князь цікавіцца ядамі і супрацьяддзямі, бо надта ж многа ў яго хітрых і каварных ворагаў. Праўда ж была іншай. Па просьбе князя стары Шмуль шукаў прыгадванні пра адзінарогаў.
Паміж вёскамі Вішчын і Кісцяні ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці размешчаны ўнікальны археалагічны помнік – Вішчанскае замчышча. Калісьці тут быў магутны драўляны замак. Нават у наш час гэтае месца ўражвае сваёй прыгажосцю і непрыступнасцю. З усходняга боку – высачэзны абрыў, ля ўзножжа якога нясе свае воды Днепр. З паўднёвага і паўночнага бакоў колішні замак прыкрывалі глыбокія яры. А з заходняга ўзвышаліся тры магутныя штучныя валы з ровамі. На адным з іх, унутраным, былі ўзведзены драўляныя сцены з вежамі.
Прыкладна 880 гадоў назад на тураўскай зямлі нарадзіўся святы Кірыл, епіскап Тураўскі. Хлопчык з’явіўся на свет у багатай сям’і. Пра тое распавядае «Жыціе Кірыла Тураўскага», помнік пісьменнасці канца ХII альбо пачатку ХIII стагоддзя. Бацькі паклапаціліся пра тое, каб сын іхні атрымаў шырокі доступ да кніжнай навукі. І, не задумваючыся, аддавалі грошы свае на такія дарагія ў тыя часы кнігі.
Гэтая жанчына была адной з самых яркіх і цікавых асоб XIV–XV стагоддзяў, часу, які вядомы беларускі паэт эпохі Адраджэння Мікалай Гусоўскі назваў «Часам Вітаўта». Гісторыя захавала вобраз вялікай княгіні літоўскай Анны. Святаслаўны, другой Вітаўтавай жонкі, светлым і чыстым.
Ніколі яшчэ рака Муха не была такой прыгожай. Расквечаная гірляндамі з аксамітных і жывых кветак і тысячай рознакаляровых агнёў, яна была падобна на нейкую райскую дарогу, па якой, мабыць, маюць права хадзіць толькі бессмяротныя душы праведнікаў.
6 5 4 3 2 1

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.