Видео реклама

 

Рубрика Архив

Вы таксама спадзяецеся калі-небудзь у Купальскую ноч знайсці папараць-кветку? А ўжо ж вельмі рэдка адкрываюць яе чалавеку купальскія богі. Зрэшты, каму і давядзецца ўбачыць, як іскрыцца-зіхаціць таямнічымі блакітнымі агнямі дзіўная папараць, дык наўрад ці дадуць яму чэрці ды вядзьмаркі вынесці цудоўную кветку з лесу. Гэта ж не жартачкі! Валадар папараць-кветкі становіцца сапраўдным шчасліўцам у каханні, атрымлівае дар прадказання, бачыць усё патаемнае. І яшчэ пры дапамозе той папараці можна крышыць жалеза. Іншая справа, калі нехта паабяцае за папараць аддаць чорту душу. Тады – калі ласка!
Галоўнай узнагародай Пятроўскай Расіі быў ордэн Святога Андрэя Першазваннага. Другой па значнасці – ордэн Святой Кацярыны. Неверагодная справа – Кацярынінскі ордэн атрымоўвалі выключна жанчыны. Гэтым Расія як быццам бы паказала ўсяму свету, што жанчына не менш за мужчыну мае права на ўслаўленне і захапленне. Натхніла ж рускага гасудара на заснаванне жаночай узнагароды дачка прыгоннага селяніна з-пад Віцебску Марта Скаўронская – у праваслаўі Кацярына Аляксееўна, паплечніца, а ў далейшым і жонка Пятра І.
У 1860 годзе, 150 гадоў назад, пабачыла свет кніга вялікага беларускага навукоўца і падарожніка Ігнацыя Дамейкі «Араўканія і яе жыхары» на польскай мове. У наступнае дзесяцігоддзе яна была перакладзена на многія іншыя мовы і ператварылася ў своеасаблівы бестселер. Аднак кніга гэтая была толькі адным з многіх дасягненняў аўтара, біяграфія якога ўражвае падзеямі і насычанасцю.
Кожны чалавек мае права выбіраць. Працу на зямлі альбо творчы лёс, утульную вясковую хатку ці гарадскую шматпавярхоўку, шчасце з бедным каханым альбо бляск багацця з чалавекам, да якога не адчуваеш нічога акрамя ўдзячнасці.
«Памажы вам Бог, – высокая сівая жанчына з гордым паглядам перахрысціла людзей, што стаялі перад ёю. – Даберацеся да Літвы, а там у вас розныя дарогі. Дзмітрыю – у Вільню да вялікага князя, табе, Стаўр, – у Дзісну. Знайдзі баярына Бутрыма Няміру. Перадай яму мой паклон ды скажы: Марфа, маўляў, Пасадніца ведае пра тое, як вераць роду Няміраў літвіны, таму на яго дапамогу і спадзяецца. Хто, калі не Літва, выратуе ад Маскоўскай сякеры Ноўгарад?»
Яна глядзіць на нас пытліва і засяроджана – надзіва прыгожая каранаваная жанчына, апранутая ў багаты сярэднявечны строй. Скульптура з манастыра святога Вікенція ў французскім горадзе Сан-Ліс належыць заснавальніцы гэтай абіцелі – нездарма у левай руцэ каралевы макет галоўнага манастырскага храма.
Вясной 1740 года, 270 гадоў назад, пачалося сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве – найбуйнейшае сялянскае ўзброенае выступленне на Беларусі ў феадальную эпоху.
З сярэдзіны ХVII стагоддзя Германія выступала ў якасці пастаўшчыцы нявест для знатных шляхетных радоў усёй Еўропы.
Кажуць, назва Радзеж узяла пачатак слоў «радзець» і «радавацца», бо жылі ў гэтым паселішчы вясёлыя і працавітыя людзі.
У 1433 годзе Масква пышна святкавала вяселле. Вялiкая княгiня маскоўская Соф’я Вітаўтаўна жаніла пятнаццацігадовага сына Васілія. Ніхто і падумаць не мог, што шлюбныя ўрачыстасці скончацца трагедыяй...
160 гадоў назад у вёсцы Каралішчавічы ў сваім маёнтку ціха сканала саракасямігадовая маці сямейства, прадстаўніца вышэйшага кола мінскай шляхты Ганна Цюндзявіцкая.
У сярэдзіне 50-х гадоў ХІХ стагоддзя юныя вільнянкі ўпотай ад сваіх суровых «маман» і гувернантак зачытваліся цудоўнай паэмай пра каханне вялікага Рафаэля да сваёй натуршчыцы Фарнарыны, якая пазіравала яму пры стварэнні славутай «Сіксцінскай Мадонны».
Залацістая пчолка заблыталася ў густой траве і жаласна звінела. Бяляна працягнула да яе руку, і ўжо праз хвіліну празрыстакрылая збіральніца нектару атрымала свабоду.
Напэўна, няма на Беларусі руінаў, якія б выклікалі такі ж смутак і жаль, што апаноўвае пры сузіранні рэшткаў Ружанскага палаца.
480 гадоў назад, у 1530 годзе, Кіева-Пячорская лаўра прыняла цела славутага беларускага палкаводца і вялікага паборніка праваслаўя Канстанціна Астрожскага.
6 5 4 3 2 1

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.