Видео реклама

 

Асоба

Часопісы, ды яшчэ мастацкія, не часта трапляюць у вясковыя хаты. Але Надзі, якую суседзі заўжды лічылі дзівачкай, бо тая малявала ў любую вольную хвіліну ўсё, што пабачыць, пашчасціла. Часопіс, які патрапіў ёй ў рукі, быў яркім і цікавым. І пісалася ў ім пра такіх жа дзівакоў, як яна сама, але дзівакоў прызнаных. Пра вядомых французскіх мастакоў. І ўяўлялася вясковай дзяўчынцы, што часопіс гэты – сапраўднае запрашэнне ў Францыю, у Парыж, на Манмартр.
Сімвалам беларускага Палесся са старажытных часоў лічыцца вуж з залатой каронай на галаве. Шэраг народных паданняў звязвае з’яўленне гэтага сімвала з імем прыўкраснай жанчыны, што жыла ў ХVІ стагоддзі, той, што калісці валодала гэтымі землямі. Палесскі вуж – гэта злёгку змененая выява яе родавага гербу – гербу сямейства уладароў Мілана герцагаў Сфорца. А жанчыну звалі Бона.
ХVІІ стагоддзе… Яно, магчыма, было самым суровым і бязлітасным для Беларусі. Сто гадоў бясконцых войн: са шведамі, з туркамі, з маскавітамі. Смуты, казачыя бунты, салдацкія канфедэрацыі, шляхетныя рокашы, «дамовыя» войны магнатаў… Людзі звыкліся без жаху глядзець смерці ў твар. Мужчыны гадамі елі і спалі, не здымаючы даспехаў і не развітваючыся са зброяй. Было шмат жорсткасцяў. Але людзі ўсё роўна заставаліся людзьмі. І расцвітала паміж сражэннямі і кароткімі перамір’ямі каханне. І калі воін вяртаўся з вайны жывым, ніхто не сумняваўся, што ўратавала яго Яна, тая, якая кахала, чакала і верыла.
Праслаўлены суайчыннік, палкаводзец, генерал, ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой Польшчы, Беларусі i Злучаных Штатаў Амерыкі, Андрэй Тадэвуш Касцюшка сыходзіў з жыцця халастым і бяздзетным. Хаця лёс падараваў яму сапраўднае каханне. І ён заўжды марыў пра сямейнае шчасце. Два сумных слова «не суджана» напоўнілі сумам не толькі яго жыццё, але і жыццё прыгожай, пяшчотнай і самаадданай Людвікі Сасноўскай, якая адказала яму ўзаемнасцю.
На першы погляд гэты партрэт не ўяўляе нічога асаблівага. Паясная выява маладога карнэта Аляксандрава. Хай сабе і ўзнагароджанага Георгіеўскім крыжам. Ці ж мала выяў прадстаўнікоў войск Расійскай імперыі захоўваюцца ў шматлікіх музеях і прыватных зборах? Між тым асоба, знешнасць якой захаваў для нас невядомы мастак, унікальная. Бо гэты карнэт – жанчына. Тая самая славутая Надзея Дурава, якая стала правобразам галоўнай гераіні вядомага савецкага кінафільма «Гусарская баллада» – Шурачкі Азаравай.
Гэтая жанчына была адной з самых яркіх і цікавых асоб XIV–XV стагоддзяў, часу, які вядомы беларускі паэт эпохі Адраджэння Мікалай Гусоўскі назваў «Часам Вітаўта». Гісторыя захавала вобраз вялікай княгіні літоўскай Анны. Святаслаўны, другой Вітаўтавай жонкі, светлым і чыстым.
У цэнтры Кіева стаіць выдатны помнік легендарным заснавальнікам горада – братам Кію, Шчэку, Харыву і іх сястры Лыбедзі. Нестар-летапісец лічыў, што менавіта ад іх і «пайшла зямля Руская», маючы на ўвазе, вядома ж, гісторыю ўсходніх славян. Як родапачынальнікаў рускага народа паважаюць братоў і сястру і да нашых дзён у Расіі. Легендай пра іх прыход пачынаюцца ўсе сучасныя падручнікі па гісторыі Украіны. І толькі ў нацыянальнай гісторыі беларусаў пакуль няма ім месца. Але гэта – няправільна.
Лёс часам бывае нялітасцівы да манархаў. Так здарылася ў жыцці вялікага князя літоўскага, а пазней польскага караля Ягайлы, што ўсе тры шлюбы не прынеслі яму спадчынніка. Але кароль упарта жадаў сына. Таму ў 1422 годзе сямідзесяцічатырохгадовы манарх надумаў жаніцца ў чацвёрты раз.
Цар Іван Грозны пакінуў пасля сябе слабых спадчыннікаў. Апошняй надзеяй рускіх быў царэвіч Дзмітрый, які загінуў у дзяцінстве пры таемных абставінах. Калі дынастыя Рурыкавічаў перарвалася, да ўлады прыйшоў Барыс Гадуноў, які, па чутках, быццам бы і падаслаў да маленькага Дзмітрыя забойцаў. Але народу хацелася верыць, што царэвіча выратавалі добрыя людзі.
Адна з ключавых фігур сярэдневяковай гісторыі ўсходніх славян – тураўскі князь Святаполк Акаянны. Але за спіною ў гэтага персанажа стаіць не меньш выразная постаць яго маці, пра якую да крыўднага мала ведае абывацель і невядома чаму амаль не пішуць дасведчаныя спецыялісты.
Кожны чалавек мае права выбіраць. Працу на зямлі альбо творчы лёс, утульную вясковую хатку ці гарадскую шматпавярхоўку, шчасце з бедным каханым альбо бляск багацця з чалавекам, да якога не адчуваеш нічога акрамя ўдзячнасці.
З сярэдзіны ХVII стагоддзя Германія выступала ў якасці пастаўшчыцы нявест для знатных шляхетных радоў усёй Еўропы.
У сярэдзіне 50-х гадоў ХІХ стагоддзя юныя вільнянкі ўпотай ад сваіх суровых «маман» і гувернантак зачытваліся цудоўнай паэмай пра каханне вялікага Рафаэля да сваёй натуршчыцы Фарнарыны, якая пазіравала яму пры стварэнні славутай «Сіксцінскай Мадонны».
Святыя салунскія браты Кірыл і Мефодзій, прапаведуючы Слова Божае южным славянам, прыклалі шмат намаганняў, каб стварыць на гэтых землях хрысціянскую царкву.
Безумоўна, гэта самая неспасціжная асоба ва ўсёй гісторыі беларускага Сярэднявечча – першая і адзіная каралева Літвы і Беларусі, жонка вялікага Міндоўга Марта.
Гэта проста цуд, што гісторыя захавала для нас яе імя і лёс.
Дзяўчынка, якая пры хрышчанні атрымала імя Ганна Паўліна, убачыла свет у 1728 годзе ў сям’і князя Казіміра Сапегі, генерала літоўскай артылерыі, і яго жонкі Караліны Радзівіл.
Когда Рогнеда Полоцкая, опальная супруга великого князя Киевского, после покушения на мужа была сослана вместе со старшим сыном Изяславом в построенный для нее на землях теперешней Минщины городок Изяславль, в Киеве остались еще пятеро детей ее – сыновья Ярослав, Всеволод, Мстислав и дочери Предслава и Прямислава.
21 января 1526 года великий князь Московский Василий III повел к венцу прекрасную литвинку Елену Глинскую. Она должна была стать его второй супругой после насильственно постриженной в монахини Соломонии Сабуровой.
Долгое время мы воспринимали ее как иностранку, волею судъбы осевшую в Беларуси, а замечательные повести и романы, вышедшие из-под ее пера, однозначно относили к шедеврам зарубежной литературы.
У 1572 годзе Варшава праводзіла ў апошні шлях бяздзетнага караля Польскага, Вялікага князя Літоўскага Жыгімонта ІІ Аўгуста. Каралеўская дынастыя Ягелонаў, да якой належаў Жыгімонт ІІ Аўгуст, абарвалася. У дзяржаве пачаўся смутны час бескаралеўя…
Яна стала легендай не толькі айчыннай, але і сусветнай навукі.
Першае ўражанне ад гэтага партрэта звычайна не падманвае. На ім – апетая ў сагах, вершах паэтаў-рамантыкаў і гісторыка-прыгодніцкіх раманах «Герда з Гарда» («Дзяўчына з Русі») – унучка Рагнеды Елізавета.
Прыдуманы амерыканскай пісьменніцай вобраз надзвычайна падыходзіць да нашых землякоў, якія жылі, кахалі, радаваліся і пакутавалі ў апошнія дзесяцігоддзі перад рэвалюцыяй.
Адзінаццаць жанчын… Дзекабрысткі… Аб’ядноўвае іх адно: самаахвярнае, трагічнае каханне.
Будучае абяцала ёй жыцце светлае, без пакут і трагедый. Для гэтага ў яе было ўсё — і прыгажосць, і багацце, і высакароднае паходжанне…

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.