Видео реклама

 

Паданне

Пакахаў гусь хатні дзікую качку. Пасватаўся хлопец багаты да беднай сіраты. Заплакала-заенчыла свякроўка, як ступіла на ганак яе хаты нявестка-беспасажніца. І не стала жыцця харошанькай Анеі побач з мужавай маці.
Ёсць у Карэліцкім раёне, паміж вёскамі Турэц і Пузяневічы, дзіўны ўзгорак. Калі прыкласці да яго вуха, дык можна пачуць аднекуль з самога цэнтра зямлі далёкі звон. Шмат чаго расказваюць людзі пра гэтае месца. Але самы дзіўны аповед – пра падземную царкву.
Даўно тое было. Жыў у прывольных паўднёвых стэпах ля самага сіняга мора качавы народ скіфаў. Шмат сярод іх смелых і адважных правадыроў. Але найслаўнейшым быў Багумір. Вадзіў ён род свой па стэпах, нажываючы багацці і мінаючы сустрэч з ліхімі суседзямі, роўна трыццаць гадоў. Давяраліся слову і ўчынку яго скіфы. Але аднойчы здарылася нешта дзіўнае.
Была Еўдакія жонкай салдата – не вярнуўся салдат з вайны. Адплакала, адгаласіла, пасівела, пазбавілася сваёй красы-прыгажосці Еўдакія. Але жыццё працягваецца. І жыла яна, як трава лугавая, не ведаючы навошта.
Пра тое пляткарыў ужо ўвесь Слуцк. Князь Юрый надта часта стаў наведваць дом яўрэя Шмуля. Пагаворвалі, князь Слуцкі хоча, каб Шмуль па старажытных яўрэйскіх світках пралічыў шлях зоркі, пад якой выпала нарадзіцца Юрыю, і прадказаў яго лёс. Іншыя лічылі, што князь цікавіцца ядамі і супрацьяддзямі, бо надта ж многа ў яго хітрых і каварных ворагаў. Праўда ж была іншай. Па просьбе князя стары Шмуль шукаў прыгадванні пра адзінарогаў.
Ніколі яшчэ рака Муха не была такой прыгожай. Расквечаная гірляндамі з аксамітных і жывых кветак і тысячай рознакаляровых агнёў, яна была падобна на нейкую райскую дарогу, па якой, мабыць, маюць права хадзіць толькі бессмяротныя душы праведнікаў.
Дзе радзіма цыгана? Там, дзе сонейка прыгрэе, зямля накорміць-напоіць, дзе спыняцца колы яго кібіткі, – там і радзіма. Але жывуць і працягваюць хваляваць чуллівыя сэрцы цыганскія песні, казкі і паданні. Качуюць яны ўслед за цыганскай кібіткай па ўсім свеце. І толькі некаторыя з іх, такія ж гордыя і свавольныя, як іхнія складальнікі, назаўжды прырастаюць да чужой зямлі і набываюць тут другое жыццё. Такое і гэтае паданне, пра прыгажуню Росіцу – каралеву песні, танца і варажбы.
Ці ведаеце вы вёску Вітаўка, што недалёка ад Дзяржынска? Звычайнае невялічкае паселішча, якіх шмат на Беларусі. Хто скажа цяпер, што месца гэтае было калісьці славутае багатай сядзібай, зухаватым гаспадаром, пяшчотнай гаспадыняй, дзіўнымі падзеямі? Дайшла да нас з тых часін толькі назва сядзібы, якая ператварылася ў назву вёскі.
Яны раслі побач, і сонца аднолькава адорвала іх сваім прамяністым цяплом. І аднолькава хвасталі іх асеннія дажджы. І ўзімку аднолькава пушысты іней асыпаў іх кроны і ствалы. Малады дуб быў сапраўдны прыгажун: дужы, каржакаваты. Рослы. Сасна побач з ім здавалася незвычайна крохкай і тонкай, хаця вяршыня яе ўжо ўсміхалася далёкаму небу.
Вы таксама спадзяецеся калі-небудзь у Купальскую ноч знайсці папараць-кветку? А ўжо ж вельмі рэдка адкрываюць яе чалавеку купальскія богі. Зрэшты, каму і давядзецца ўбачыць, як іскрыцца-зіхаціць таямнічымі блакітнымі агнямі дзіўная папараць, дык наўрад ці дадуць яму чэрці ды вядзьмаркі вынесці цудоўную кветку з лесу. Гэта ж не жартачкі! Валадар папараць-кветкі становіцца сапраўдным шчасліўцам у каханні, атрымлівае дар прадказання, бачыць усё патаемнае. І яшчэ пры дапамозе той папараці можна крышыць жалеза. Іншая справа, калі нехта паабяцае за папараць аддаць чорту душу. Тады – калі ласка!
«Памажы вам Бог, – высокая сівая жанчына з гордым паглядам перахрысціла людзей, што стаялі перад ёю. – Даберацеся да Літвы, а там у вас розныя дарогі. Дзмітрыю – у Вільню да вялікага князя, табе, Стаўр, – у Дзісну. Знайдзі баярына Бутрыма Няміру. Перадай яму мой паклон ды скажы: Марфа, маўляў, Пасадніца ведае пра тое, як вераць роду Няміраў літвіны, таму на яго дапамогу і спадзяецца. Хто, калі не Літва, выратуе ад Маскоўскай сякеры Ноўгарад?»
Кажуць, назва Радзеж узяла пачатак слоў «радзець» і «радавацца», бо жылі ў гэтым паселішчы вясёлыя і працавітыя людзі.
Залацістая пчолка заблыталася ў густой траве і жаласна звінела. Бяляна працягнула да яе руку, і ўжо праз хвіліну празрыстакрылая збіральніца нектару атрымала свабоду.
Самыя пышныя палацы, самыя багатыя цэрквы, самыя тонкія шаўкі, самая надзейная зброя, самыя пародзістыя коні, самае смачнае віно – усё гэта можна было ўбачыць у горадзе, які ганарлівыя жыхары назвалі Шчаслівым.
Каго толькі не сустрэнеш на вясёлым кірмашы! Заморскага купца і п’янага суседа, цыганку-варажэю і чапурыстую барыню, параапранутага панам чорта і нават сапраўднага разбойніка.
Зіма выдалася надзвычай суровай. Стаялі такія гурбы, што чалавек у іх правальваўся, як на дно ракі.
Першае, што ён спазнаў у сваім жыцці, была пяшчота моцных і добрых чалавечых рук, рук яго Гаспадара.
Игнатий Свенторжецкий, миловидный студент, торопился на свидание. Это свидание должно было изменить всю его жизнь.
Трудно белорусу понять цыгана. Все у них по-разному. Белорус тянется к земле-кормилице, старательно обрабатывает, поливает ее потом, как водой, не нарекая на судьбу, радуется урожаю как величайшему дару небес.
Звуки охотничьих рогов становились все глуше. Князь уже почти не слышал их. Все внимание его было направлено вперед, туда, где меж ветвей мелькало стройное тело лани.
Комтур абагнаў сваё войска і азірнуўся. Рыцары ехалі моўчкі, толькі звон даспехаў выдаваў іх у гэтай марознай цішы. Пара валіла з вуснаў людзей і конскіх ноздраў. Усім было холадна...
Імператар ехаў у карэце, адкінуўшыся на спінку сядзення і прыплюшчыўшы вочы. Вайна была прайграна, яго войска разбіта. Ён ратаваўся ўцёкамі, і на пяткі яму наступалі салдаты Кутузава.
Калі з’явіўся на свет Мянеск, млынар, яго бацька, пайшоў на скрыжаванне чатырох дарог, каб паводле звычаю продкаў сустрэць там таго, хто стане названым бацькам нованароджанаму. Але аднаразова з чатырох бакоў з’явіліся чацвёра вандроўнікаў...
Аблога Наваградка шведамі цягнулася ўжо месяц. Было бачна: крэпасць не здасца.

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.