Видео реклама

 

Падзея

У 1641 годзе, 370 гадоў таму, памерла княгіня Раіна Агінская, у дзявоцтве Валовіч, фундатарка, падзвіжніца праваслаўя, жанчына добрая і літасцівая. Яна нарадзілася ў цяжкі, неталерантны час, калі многія дзеля ўласных выгод і спакою здраджвалі веры бацькоў, іх мове і традыцыям. Аднак знайшла ў сабе моцы не патрапіць у шэрагі такіх людзей, i засталася ў гісторыі дзякуючы сваёй непахіснасці.
У 1021 годзе, 990 гадоў таму, полацкі князь Брачыслаў здзейсніў пераможны паход на Ноўгарад, вотчыну вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага. Вынікам стала сутыкненне князёў на рацэ Судамір і наступнае замірэнне іх, падзел старажытнарускіх земляў і падпісанне дамовы аб узаемадапамозе.
8 студзеня 1891 года, 120 гадоў назад, у Мінску ў сям’і танцоўшчыка і прыватнага антрэпрэнёра Томаша Ніжынскага нарадзілася трэцяе дзіця, дачка Браніслава, тая, якой суджана было ўвайсці ў гісторыю як выдатная балерына і сусветна вядомы балетмайстар.
У 1280 годзе, 730 гадоў назад, брат вялікага палкаводца Даўмонта і вялікага князя літоўскага Тройдзеня, князь Аляксандр-Гольша, на паўночным захадзе Беларусі заклаў мястэчка, якому даў імя Гальшаны. З тых часоў, паводле падання, і мясцовая рэчка носіць назву Гальшанка. Але наўрад ці назва Гальшаны хоць неяк адбівалася б у сэрцах суайчыннікаў, каб не Гальшанскі замак. Некалі самы прыгожы на Беларусі. Сёння ператвораны ў руіны. Той самы славуты замак, які так любоўна апеў у сваім рамане вялікі рамантык беларускай прозы Уладзімір Караткевіч.
Прыкладна 880 гадоў назад на тураўскай зямлі нарадзіўся святы Кірыл, епіскап Тураўскі. Хлопчык з’явіўся на свет у багатай сям’і. Пра тое распавядае «Жыціе Кірыла Тураўскага», помнік пісьменнасці канца ХII альбо пачатку ХIII стагоддзя. Бацькі паклапаціліся пра тое, каб сын іхні атрымаў шырокі доступ да кніжнай навукі. І, не задумваючыся, аддавалі грошы свае на такія дарагія ў тыя часы кнігі.
Чалавек-легенда Генрык Дмахоўскі праславіў сваё імя ў далекай Амерыцы. Аднак нарадзіўся ён на беларускай зямлі ў маёнтку Заблуддзе Браслаўскага павета Віленскай губерні і ў гэтых жа мясцінах паклаў сваё жыццё на алтар Айчыны. У гэтым кастрычніку спаўняецца 200 гадоў з дня ягонага нараджэння.
8 верасня 1380 года, 630 гадоў назад, адбылася праслаўленая Кулікоўская бітва, героямі якой сталі таксама князі з Вялікага княства Літоўскага – Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы.
У 1890 годзе, 100 гадоў таму, у Брэст-Літоўску нарадзілася выдатная спявачка Вольга Янчавецкая.
15 ліпеня 1410 года, 600 гадоў таму, адбылася Грунвальдская бітва.
У 1860 годзе, 150 гадоў назад, пабачыла свет кніга вялікага беларускага навукоўца і падарожніка Ігнацыя Дамейкі «Араўканія і яе жыхары» на польскай мове. У наступнае дзесяцігоддзе яна была перакладзена на многія іншыя мовы і ператварылася ў своеасаблівы бестселер. Аднак кніга гэтая была толькі адным з многіх дасягненняў аўтара, біяграфія якога ўражвае падзеямі і насычанасцю.
Вясной 1740 года, 270 гадоў назад, пачалося сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве – найбуйнейшае сялянскае ўзброенае выступленне на Беларусі ў феадальную эпоху.
160 гадоў назад у вёсцы Каралішчавічы ў сваім маёнтку ціха сканала саракасямігадовая маці сямейства, прадстаўніца вышэйшага кола мінскай шляхты Ганна Цюндзявіцкая.
480 гадоў назад, у 1530 годзе, Кіева-Пячорская лаўра прыняла цела славутага беларускага палкаводца і вялікага паборніка праваслаўя Канстанціна Астрожскага.
515 гадоў таму, у 1495 годзе, у Маскву прыбыла пасольства вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелона з мэтай высватаць для свайго гаспадара дачку вялікага князя маскоўскага.
У 1760 годзе, 250 гадоў назад, паставіўшы апошнюю кропку ў сваёй кнізе-дзённіку «Авантуры майго жыцця», таямнічая аўтарка Саламея Рэгіна Пільштынова-Русецкая выправілася ў далёкі і небяспечны шлях у Святую зямлю.
У снежні 1939 года, 70 гадоў назад, тэрыторыя Белавежскай пушчы была абвешчана дзяржаўным запаведнікам.
19 лістапада 1879 года, 130 гадоў назад, тэрарысты наладзілі выбух на шляху следавання поезда імператара Аляксандра II з Лівадыі ў Маскву.
380 лет назад, в 1629 году, родился поэт, философ, педагог, теолог, общественный и церковный деятель Симеон Полоцкий.
890 лет назад в Киев в цепях был доставлен плененный князь Глеб Минский, смелый воин, бунтарь, личность неординарная и противоречивая.
В 1574 году, 435 лет назад, Симоном Будным в Лоске был издан «Новый Завет».
5 студзеня 1919 года горад Мінск стаў сталіцай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай рэспублікі.
685 гадоў назад Вялікі князь Літоўскі Гедымін абвясціў горад Вільню новай сталіцай Вялікага княства Літоўскага.
17 лістапада 180 год таму ў цяперашнім Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці нарадзіўся збіральнік старажытнасцяў граф Эмерык Чапскі.
225 год назад было скончана будаўніцтва канала Агінскага.

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.