Видео реклама

 

Сведкi часу

Большасць мастацкіх каштоўнасцяў, наяўнасцю якіх у мінулым так славілася Беларусь, страчана назаўжды. Што загінула пад час шматлікіх войнаў, паўстанняў, рэвалюцый, што знішчана пры «барацьбе з рэлігіяй як опіўмам для народу», а што і трапіла ў рукі шматлікіх захопнікаў ды «вызваліцеляў» з усходу ды захаду.
Без сумнення, ва ўсім свеце вядомы помнік савецкаму салдату-вызваліцелю, які размешчаны ў берлінскім Трэптаў-парку. Ён лічыцца адначасова і сімвалам перамогі Савецкай арміі над фашызмам, і сімвалам высакароднасці. Чалавечнасці вызваліцеляў. Так, гэта сімвал. Аднак гэта і помнік канкрэтнаму чалавеку. Таму самаму, які аддаў сваё жыццё, ратуючы нямецкую дзяўчынку на вуліцы Энгельштрассэ.
У колішняй сталіцы Вялікага княства Літоўскага, жамойцкага і рускага, а ў наш час стольным горадзе Літвы Вільнюсе захавалася мноства гісторыка-культурных помнікаў. Адным з найбольш вядомых з’яўляецца Вострая брама – адзіная ацалелая з тых пяці варот, якія былі пабудаваны ў 1503–1522 гадах. Менавіта тут знаходзіцца капліца з цудатворным абразам Маці Божай Астрабрамскай. Гэты абраз лічыцца агульнашануемым для хрысціян каталіцкай і праваслаўнай канфесій. І зачастую Вострую браму вернікі называюць проста Святымі варотамі.
Чатыры жаночыя постаці ў царградскіх убраннях… Чатыры прыўкрасныя кіеўскія князёўны… Чатыры ўнучкі Рагнеды, дочкі Яраслава Мудрага… Фрэска гэтая, нягледзячы на гады, выпрабаванні, войны, збераглася на сцяне найвялікшага храма Старажытнай Русі – Кіеўскай Сафіі, каб спыняць наш погляд, выклікаць замілаванне і сведчыць. Перш за ўсё пра тое, што славутыя прыгажуні ХІ стагоддзя сапраўды былі прыгожымі, што з-за іх сапраўды можна было губляць розум, кідаць да іх ног усё, што маеш, і здабываць дзеля іх царствы.
Паміж вёскамі Вішчын і Кісцяні ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці размешчаны ўнікальны археалагічны помнік – Вішчанскае замчышча. Калісьці тут быў магутны драўляны замак. Нават у наш час гэтае месца ўражвае сваёй прыгажосцю і непрыступнасцю. З усходняга боку – высачэзны абрыў, ля ўзножжа якога нясе свае воды Днепр. З паўднёвага і паўночнага бакоў колішні замак прыкрывалі глыбокія яры. А з заходняга ўзвышаліся тры магутныя штучныя валы з ровамі. На адным з іх, унутраным, былі ўзведзены драўляныя сцены з вежамі.
Летапісы – унікальная і адзіная на сённяшні дзень крыніца ведаў аб раннім перыядзе нашай гісторыі. Першыя запісы пачалі весціся адразу пасля хрышчання Русі. Суровыя манахі-аскеты ўзялі на сябе клопат пра захаванне для нашчадкаў разнастайных сведчанняў пра радасці і нягоды ўсходніх славян, пра дзеянні іх правіцеляў, войны і замірэнні з суседзямі.
Гэты авальны партрэт пэндзля Міхаіла Шчарбакова, які знаходзіцца ў экспазіцыі Астрагожскага музея імя І. Крамскога, доўгі час у каталогах праходзіў пад назвай «Партрэт жанчыны з чорным». Але ў 60-я гады ХХ стагоддзя расійскі мастацтвазнаўца Н. Саседка ўстанавіў імя жанчыны, якая пазіравала мастаку. Ёю аказалася наша славутая зямлячка, першая жанчына ў Расіі, якая атрымала дыплом і ступень доктара медыцыны, Варвара Кашаварава-Руднева.
Слонімскі касцёл святога Андрэя… Яшчэ ў канцы 1980-х гадоў без шкадобы глядзець на яго было немагчыма. Паабдзіраныя мураваныя сцены, дзвярны праём без дзвярэй, слабое рассеянае святло, якое трапляе ўнутр скрозь дзіркі ў даху. Груды смецця, абломкі цэглы і шмат чагосьці брудна-белага (размоклай ад дажджоў і вільгаці калійнай солі). А над галавою хлопанне крылаў і гурканне галубоў, якія засялілі руіны.
Ва Уладзімірскім Успенскім манастыры, у царкве Раства Хрыстова, знаходзяцца тры надмагілля. Надпіс на першым распавядае, што тут ляжыць вялікая княгіня Аляксандра Брачыслаўна, жонка князя Аляксандра Неўскага. Другое надмагілле належыць іх дачцэ Еўдакіі. Трэцяе... На трэцім значыцца: «Васа, жонка Аляксандра Неўскага». Другая жонка героя?! У летапісах аб ёй – ані слоўца. Пасля доўгіх доследаў было даказана, што Аляксандра і Васа – адна і тая ж асоба. Верагодна, Васай назвалі Аляксандру пры пастрыжэнні. Але навошта спатрэбіліся два надмагіллі?
Галоўнай узнагародай Пятроўскай Расіі быў ордэн Святога Андрэя Першазваннага. Другой па значнасці – ордэн Святой Кацярыны. Неверагодная справа – Кацярынінскі ордэн атрымоўвалі выключна жанчыны. Гэтым Расія як быццам бы паказала ўсяму свету, што жанчына не менш за мужчыну мае права на ўслаўленне і захапленне. Натхніла ж рускага гасудара на заснаванне жаночай узнагароды дачка прыгоннага селяніна з-пад Віцебску Марта Скаўронская – у праваслаўі Кацярына Аляксееўна, паплечніца, а ў далейшым і жонка Пятра І.
Яна глядзіць на нас пытліва і засяроджана – надзіва прыгожая каранаваная жанчына, апранутая ў багаты сярэднявечны строй. Скульптура з манастыра святога Вікенція ў французскім горадзе Сан-Ліс належыць заснавальніцы гэтай абіцелі – нездарма у левай руцэ каралевы макет галоўнага манастырскага храма.
У 1433 годзе Масква пышна святкавала вяселле. Вялiкая княгiня маскоўская Соф’я Вітаўтаўна жаніла пятнаццацігадовага сына Васілія. Ніхто і падумаць не мог, што шлюбныя ўрачыстасці скончацца трагедыяй...
Напэўна, няма на Беларусі руінаў, якія б выклікалі такі ж смутак і жаль, што апаноўвае пры сузіранні рэшткаў Ружанскага палаца.
У горадзе-героі Севастопалі шмат помнікаў. Адзін з іх усталяваны на Прыморскім бульвары.
У другой палове ХІХ сагоддзя дапытлівы расійскі падданы нямецкага паходжання А. Ф. Гільфердынг, вандруючы па рускай Поўначы, зрабіў нечаканае і для сябе, і для еўрапейскіх вучоных, і нават для айчыннай лінгвістычнай навукі адкрыццё.
Час няўмольны. Ён знішчае магутныя імперыі, мяняе руслы шматводных рэк, пераўтварае ў друз велічныя муры замкаў, сцірае памяць пра цэлыя народы.
У 1883 годзе вялікі расійскі мастак В. Сурыкаў скончыў працу над чарговай карцінай на сюжэт з расійскай гісторыі.
На территории Псковского кремля находится древняя святыня – рыцарский двуручный меч XIII столетия. К нему приходят юноши, призванные на военную службу, чтобы принести тут воинскую присягу. Обладатель этого меча издавна считался в Пскове святым покровителем идущих на битву воинов.
Сегодня это самый большой по объему и самый обширный по наличию сведений об истории, религии, мифологии, культуре восточных славян до принятия христианства источник.
Этот экспонат неизменно привлекает внимание посетителей музея древнебелорусской культуры при Академии наук. Великолепное надгробие князя Павла Стефана Сапеги, владельца Голъшан, будоражит воображение.
245 гадоў назад мастак Ксаверый Дамінік Гескі выканаў роспіс скляпення трансепта езуіцкага касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, упрыгожыўшы яго фрэскай «Цар Саламон і царыца Саўская».
Любы жыхар Мінска, без сумнення, падкажа прыезджаму, як дабрацца да стадыёна «Дынама». А вось на пытанне, дзе знаходзілася мінскае язычніцкае капішча, адказаць змогуць лічаныя адзінкі. Хаця з часу яго знішчэння прайшло толькі сто з невялічкім гадоў.
490 гадоў назад у Празе намаганнямі Францыска Скарыны была выдадзена кніга «Песня песняў» – самая паэтычная частка Бібліі.

 
Rambler's Top100Размещение рекламы на сайтеПроизводство сайта - Студия Компас
Использование материалов с сайта возможно только при условии размещения активной ссылки на сайт.